У апошні дзень вясны мы віншуем брамніка Антона Шунто з Днём нараджэння.
У свой час Антон Шунто дапамагаў свайму брату Дзянісу стварыць клуб «Крумкачы». Пачынаючы з сезона 2014 ён правеў за «Крумкачы» 26 гульняў, а ў мінулым годзе дэбютаваў у Вышэйшай лізе.
Мы жадаем Антону здароўя, выдатных сэйваў і перамог!













