Абаронца Раман Гаеў, які выступаў за "Крумкачы" у сезоне-2015 і разам з камандай заваёўваў пуцёўку ў вышэйшую лігу, вярнуўся ў наш клуб! Кантракт з футбалістам падпісаны да канца гэтага сезона.
Вітаем Рамана ў дружных шэрагах "крумкачоў" і жадаем ляцець высока, глядзець далёка!













