Новости

Як дабрацца ў Гомель на матч з "Лакаматывам"?

11 мая ў 18.00 пройдзе цэнтральны матч 4-га тура Макслайн-Першай лігі "Лакаматыў" — "Крумкачы". Гульня адбудзецца на стадыёне «Лакаматыў» (вул. Хмяльніцкага, 29) і пачнецца ў 18.00.

Панядзелак, вядома, не футбольны дзень, аднак гульня абяцае быць гарачай — "Лакаматыў" бадзёра пачаў сезон і па праве лічыцца адным з прэтэндэнтаў на павышэнне ў класе. Ці змогуць "Крумкачы" прывезці дадому запаветныя 3 ачкі — даведаемся ўжо праз 2 дні!

Дабрацца да Гомеля вы можаце наступнымі спосабамі:

1) Аўтамабілем. Для гэтага вам неабходна рухацца па трасе М5. Прыкладная адлегласць — 309 км. Прыкладны час у шляху — 3 гадзіны 35 хвілін.

Як дабрацца ў Гомель на матч з «Лакаматывам»?, изображение №2
 

2) Цягніком на 07:08 раніцы. Уставаць давядзецца рана, затое будзе шмат часу, каб пагуляць па горадзе. Кошт квітка - ад 11,64.

Як дабрацца ў Гомель на матч з «Лакаматывам»?, изображение №3
 

3) Маршруткай. Адпраўляюцца кожную гадзіну. Кошт праезду — 14 рублёў, час у шляху — 3 гадзіны 40 хвілін. Даведацца расклад і забраніраваць квіткі можна тут і тут.

4) Аўтобусам. Кошт праезду — 15 рублёў.

Як дабрацца ў Гомель на матч з «Лакаматывам»?, изображение №4
 

Назад дабрацца можна на маршрутцы і начным цягніком:

Як дабрацца ў Гомель на матч з «Лакаматывам»?, изображение №5
 

Памятайце, што зараз самае важнае — берагчы сябе і блізкіх. Калі вы адчуваеце нядужанне ці нейкія прыкметы хваробы — заставайцеся дома і глядзіце нашу анлайн-трансляцыю. А мы зробім усё магчымае, каб прагляд быў максімальна камфортным! Да сустрэчы!

Контакты

 

Подписывайся на нас

 

Copyright©
ООО "НФК Крумкачы"
Сайт разработан hi-tag.com