"Крумкачы" ў 7 туры "Макслайн-чэмпіянату Беларусі" сярод каманд першай лігі правядуць у Гомелі матч супраць "Спутнiка". Гульня будзе транслявацца з некалькіх камер і дрона на беларускай і англійскай мовах.
У часы цяжкага і небяспечнага становішча ў краіне, мы імкнемся зрабіць усё, каб нашы НЕЗВЫЧАЙНЫЯ і ФАНТАСТЫЧНЫЯ ЗАЎЗЯТАРЫ маглі насалоджвацца гульнёй "Крумкачоў" праз анлайн-трансляцыі. На наступны, вельмі важны матч супраць "Спутніка", мы падрыхтавалі сюрпрыз: трансляцыю гульні правядуць сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы — каманда Specmedia. Шматлікія КАМЕРЫ, здымка з ДРОНУ, цудоўная ЯКАСЦЬ гука і карцінкі — усё для самага камфортнага прагляду!
Канешне, трансляцыя БУДЗЕ ДАСТУПНАЯ КОЖНАМУ, але вы можаце ПАДЗЯКАВАЦЬ клубу — набыць за 4 рублі АНЛАЙН-КВІТОК і атрымаць прыемны БОНУС (на выбар):
1) ЗАДАЦЬ ПЫТАННЕ любому гульцу каманды ў пасляматчавым каментары
2) атрымаць картку з АЎТОГРАФАМ любога футбаліста
3) прыняць удзел у розыгрышы ЦІШОТКІ з аўтографамі ўсёй каманды
Купіць квіткі можна па спасылцы.
Набывай ПРАМА ЗАРАЗ — стань часткай вялікага футбольнага ШОЎ!













