Новости

Міжнародны дзень абароны дзяцей на матчы з "Ураджайнай"

Штогод 1 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Матч 4 тура з «Ураджайнай» НФК «Крумкачы» прысвецяць менавіта гэтаму святу.

Хлопцы з нашай каманды 2012-13 гг., а таксама нашы юныя заўзятары паспрабуюць сябе ў новых ролях - каментатарам, дыктарам, арганізатарам матчу, SMM і нават змогуць правесці афіцыйную перадматчавую трэніроўку для каманды!

 

Сумесна з нашымі сябрамі з «Замарожана-ўпрыгожана» мы падрыхтавалі салодкія пачастункі для ўсіх дзяцей на матчы. А ў перапынку матча гурт Sambatikava падорыць яркія эмоцыі ўсім гасцям матча.

 

На заўтрашняй гульні з «Ураджайнай» у намёце з атрыбутыкай таксама будзе працаваць пункт збору дапамогі для «Эгіды». Мы прымаем кормы, лекі, напаўняльнікі для латкоў, амуніцыю, пераноскі і ўсё, што можа спатрэбіцца мокрым носікам.

 

Праграма матчу:

Пачатак працы касы: з 16:20

Зона перад стадыёнам:

▪️Намёт з атрыбутыкай (з 16:20)

❗️Паважаныя заўзятары, звяртаем вашу ўвагу, што ў намёце можна будзе разлічыцца толькі наяўнымі

▪️Фудкорт (з 16:20)

▪️Раздатак марозіва ад нашых сяброў «Замарожана-ўпрыгожана» (17.30, у перапынку матча)

▪️Выступ гурта sambatikava (17.30, у перапынку матча)

 

На матчы вас таксама чакае падарунак ад нашага партнёра — Red Bull. Шукай Крумку і забірай свой падарунак 😉

Хочаце, каб ваша дзіцё вывела футбаліста на гульню? Тады падыходзь да далёкага ўвахода а 16.35 

Набыць абанемент ці абмяняць электронны на фізічную Картку заўзятара можна ў намёце з атрыбутыкай. 

Купіць квіткі і абанементы зараз можна ў два клікі!

  1. Спампуйце дадатак «Оплати» ў AppStore, PlayMarket, AppGallery і зарэгіструйцеся.
  2. Папоўніце электронны кашалёк ПРАЗ АРІП з карты любога банка РБ без камісіі.
  3. Заходзьце ў «Оплати», далей – раздзел «Маркет-Спорт и фитнес»–НФК «Крумкачы».
  4. Набывайце квіток ці абанемент і атрымоўвайце манібэк да 5%.

Таксама на стадыёне ты зможаш знайсці QR, які адразу вядзе на патрэбны раздзел!

Разам зможам перамагчы!

Контакты

 

Подписывайся на нас

 

Copyright© 2020
ООО "НФК Крумкачы"
Сайт разработан business-solutions.by