18 красавіка адбудзецца штогадовая сустрэча "Крумкачоў" з заўзятарамі 🤩
🕐 18.04 (суб), 12:00-14:00
📍 Паб "Пена" (Куйбышава, 45)
💰 Уваход вольны
На гэтым мерапрыемстве вы:
▪️пазнаёміцеся са складам каманды на гэты сезон,
▪️даведаецеся капітана і віцэ-капітанаў,
▪️першымі пабачыце гульнявую форму сезона-2026 і нават зможаце набыць яе,
▪️даследуеце новую лінейку абанементаў і толькі на мерапрыемстве зможаце замовіць любы з іх па спецыяльным кошце,
▪️згуляеце традыцыйны квіз,
▪️а таксама зможаце паўдзельнічаць у аўкцыёне.
🎁 Вас чакае латарэя з прызамі ад клуба. Кошт — 10 рублёў (можна набыць больш за адзін квіток).
❗️ Для наведвання сустрэчы просім вас запісацца ў форму па спасылцы да 20:00 14 красавіка (аўт).
Мы з нецярпеннем чакаем сустрэчы з кожным ❤️














