Новости

Сегодня, 20-го апреля, в Доме футбола состоялась жеребьёвка предварительного раунда розыгрыша «Беттера – Кубка Беларуси» сезона 2023/2024.

Игры пройдут 6 -7 мая.

Минский дивизион:

Энергетик - Серебрянка/БФСО Динамо

Урожайная - Крумкачы

Юни - Трактор

БГУ - Торпедо

Команды-победительницы пробьются в первый отборочный раунд, который намечен на 13-14 мая. 25 мая состоятся игры второго отборочного раунда, где в борьбу вступят клубы Первой лиги. И уже летом, на этапе 1/16 финала, в «Беттера – Кубке Беларуси» выступят представители «Беларусбанк – Высшей лиги». Эти игры пройдут 22-23 июня.

Пресс-служба НФК "Крумкачы"

 

Абонементы

Вось-вось пачнецца новы, юбілейны, 10-ы сезон, калі мы будзем чакаць кожнага з вас на трыбунах. Ваша падтрымка, як глыток ранішняга паветра ў надыходзячым летнім дні ў Мінску. Мы чакаем вас, каб разам з вамі зарабляць смешны загар улетку, каб жмурыцца ад дажджу ўвосень і хавацца ў шалікі ад пранізлівага ветру ў канцы сезона.

Для тых, хто ўпэўнены ў тым, што правядзе з намі кожны матч у гэтым сезоне, мы распрацавалі новыя сезонныя абанементы, якія будуць даступны ўжо праз пару дзён.

«Заўзятарскі». На гэтым абанеменце вас сустрэне наш мілы маскот Крумка, які заўсёды будзе рады вас бачыць і канешне ж абняць. У гэты абанемент мы ўключылі праход на ўсе матчы гэтага сезону: не толькі рэгулярнага чэмпіянату, але і плэй-оф, а мы ўпэўнены, што абавязкова патрапім туды. Акрамя асалоды ад матчаў улюблёнай каманды вы таксама можаце дадаць season box, куды ўвойдзе лімітаваны мерч, каб з ім падтрымліваць каманду ўвесь сезон.

«Трэнерскі». Абанемент, які вам дазволіць абраць тыя плюшачкі, якія самі захочаце, як наш трэнер Сяргей Казека, які будзе на вашым абанеменце, выбірае сабе гульцоў у стартавы склад. Уладальнікі гэтых абанементаў могуць уключыць у яго кошт праход на ўсе матчы сезону; 2 гадзінкі з кімсьці з нашых гульцоў, каб задаць ім самыя цікавыя і хітранькія пытаннечкі, на якія мы забываемся на прэс-канферэнцыях; сапраўдную футбольную цішотку новага сезона; магчымасць стаць сапраўдным каментатарам ці дыктарам на матчы; і яшчэ шмат чаго, мы нават самі не прыдумалі, усё абмяжоўваецца толькі вашай фантазіяй і нашымі магчымасцямі.

«Легендарны». Што першае вы ўспамінаеце, калі чуеце «легенда «Крумкачоў»? Канешне, Аляксандр Яцкевіч, які ў мінулым сезоне стаў найлепшым бамбардзірам клуба. Таму менавіта ён будзе прадстаўлены на нашым абанеменце. Галоўнае адрозненне гэтага абанемента ў тым, што вы зможаце выйсці на поле ў афіцыйным матчы за ваш любімы клуб. Калі ўзгадваем, як у мінулым годзе два нашыя заўзятары дэбютавалі за клуб… Слёзкі на вачах, а якая падтрымка была – мурашы па скуры. Хочаце адчуць роў трыбун і шчырую падтрымку сяброў? Тады гэты абанемент для вас, бо менавіта так і нараджаюцца легенды.

І апошняе, але не па значэнні. Мы вырашылі, што ў гэтым годзе зробім нашыя абанементы анімаванымі. Кожны персанаж – Крумачка, Сяргей Казека ці Аляксандр Якцевіч – калі на іх навесці камеру, будуць ажываць, як сапраўдныя. Калі будзеце сумаваць па матчах на тыдні, проста дастаньце смартфон і павітайцеся з клубам вось так.

РАЗАМ ЗМОЖАМ ПЕРАМАГЧЫ!

Контакты

 

Подписывайся на нас

 

Copyright© 2020
ООО "НФК Крумкачы"
Сайт разработан business-solutions.by