Як бы маглі выглядаць камплект формы, лагатып, маскот і стадыён "Крумкачоў"?
З такім пытаннем мы звярнуліся да штучнага інтэлекта, а менавіта да папулярнай сёння нейрасеткі Midjourney. Midjourney уяўляе сабою тэхналогію генерацыі выяваў, якая была навучана на вялікім масіве карцінак. Гэтая нейрасетка распазнае друкаваны тэкст і стварае на падставе тэкставага апісання паўнавартасную выяву.
Мы ж папрасілі Midjourney стварыць для нас розныя варыянты камплектаў формы, лагатыпа, маскота і стадыёна для нашага клуба. Як вам фантазіі штучнага інтэлекта? Дзяліцеся ў каментарах.
P.S. Не звяртайце ўвагі на спробы Midjourney напісаць розныя словы на лагатыпе і форме — у гэтай нейрасеткі спецыфічныя густы 😎
























