Ні для каго ні сакрэт, што 21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць Дзень роднай мовы. НФК “Крумкачы” з’яўляецца адным з самых беларускамоўных клубаў краіны, таму сёння мы радыя прадставіць вашай увазе другую частку нашага футбольнага слоўніка. У ім мы сабралі яшчэ дзясятак актуальных і патрэбных словаў і выразаў, каб вы маглі казаць, пісаць, спяваць ці нават крычаць пра футбол па-беларуску.
Вывучайце на здароўе, а мы нагадваем, што летась сабралі для вас першую частку такога слоўніка, таму пераходзьце па спасылцы, каб узгадаць мінулую падборку.
Гулец, чыя задача не дапускаць атакі суперніка на сваю браму; гулец, які бароніць браму і брамніка.
Прыклад ужывання:
Правы абаронца Мікіта Кералідзі будзе выступаць за «Крумкачы» ў сезоне-2023.
,
Мяч трапляе ў гульца і змяняе траекторыю, то бок “адскоквае” ад яго. “Адскокам” таксама часта называюць не вельмі заслужаную перамогу адной з каманд.
Прыклады ўжывання:
Ці то адскок мяча ад абаронцы “Ураджайнай”, ці то дотык Расціслава Серага, але лік на табло адкрыты.
“Апрацоўваць ці абрабляць мяч”
Прыём і падрыхтоўка мяча да стрэлу ці перадачы іншаму гульцу. У добрага футбаліста няма праблем з гэтым кампанентам гульні.
Прыклад ужывання:
Удала апрацаваўшы мяч пасля не вельмі зручнай перадачы ад партнёра Арцём Куратнік працягнуў атаку каманды дыяганаллю направа.
Месца скрыжавання штангі і папярэчыны футбольнай брамы, куды час ад часу трапляе мяч.
Прыклад ужывання:
Не вельмі шансуе нашай камандзе сёння, бо мяч ужо двойчы трапляў у крыжавіну брамы пасля далёкіх стрэлаў нашых паўабаронцаў.
Прад’яўленне галоўным суддзём жоўтай карткі гульцу ці чальцу трэнерскага штаба за пэўныя парушэнні правілаў, якое не цягне за сабой выдаленне з поля. “Папярэджанне” можа быць таксама вусным, без прад’яўлення жоўтай карткі.
Прыклад ужывання:
Прыпыняе фолам небяспечную контратаку саперніка ў цэнтры поля Арсень Старыкаў, за што і атрымлівае заслужанае папярэджанне ад галоўнага арбітра сённяшняй сустрэчы.
Гулец каманды, які дзейнічае паміж абаронай і нападзеннем. Задача паўабаронцы — дапамога гульцам абароны і нападзення, у залежнасці ад гульнявой сітуацыі.
Прыклад ужывання:
“Крумкачы” моцна правялі другую палову мінулага сезона дзякуючы з’яўленню як маладых, так і дасведчаных паўабаронцаў у камандзе.
Гарызантальная стойка футбольнай брамы, паралельная полю, якая злучае дзве штангі.
Прыклад ужывання:
Чуеце звон у паветры? Гэта Марцін трапіў у папярэчыну брамы падчас адмысловага чэленджа ў перапынку матча.
“Штрафная пляцоўка ці штрафная плошча”
Зона перад брамай, у якой брамнік можа гуляць рукамі. У браму каманды, што здзейсніла ў сваёй штрафной пляцоўцы парушэнне, якое караецца штрафным стрэлам, будзе прызначаны пенальці.
Прыклад ужывання:
Парушае правілы ў сваёй штрафной Андрэй Кухацкаволец, таму “Стэнлес” атрымлівае права на заслужаны пенальці на апошніх хвілінах матча.
Здольнасць кантраляваць мяч, перадаваць яго і дэманстраваць іншыя футбольныя навыкі з высокай эфектыўнасцю.
Прыклад ужывання:
Тэхнічнае майстрэства некаторых нашых футбалістаў вельмі ўражвае, але важна дзейнічаць не толькі эфектна, але і эфектыўна.
Прад’яўленне галоўным суддзём чырвонай карткі гульцу ці чальцу трэнерскага штаба за пэўныя парушэнні правілаў, якое цягне за сабой выдаленне з поля.
Прыклад ужывання:
За выдаленне ў матчы супраць БДУ Андрэй Казарын атрымаў сяміматчавую дыскваліфікацыю.