Новости

Адкуль родам?

Я родам з Камеруна.

Як трапіў у Беларусь?

Старэйшы брат распавёў мне пра Беларусь, патлумачыў, што гэта добрая краіна, у якой я мог бы працягнуць вучобу і прагрэсаваць у футболе. Пра гэта мне казаў і Кікі Габі.

Першае ўражанне ад Беларусі?

Гэта добрая краіна, толькі тут холадна :)

Кім марыў стаць у дзяцінстве?

Як і большасць афрыканцаў, я марыў стаць вялікім футбалістам.

Як прыйшоў у футбол?

Мой бацька быў настаўнікам фізкультуры, а ў дзяцінстве ён гуляў у футбол. Таму мне было няцяжка пачаць трэніравацца. Але мая мама не хацела нічога чуць пра футбол, для яе была важная толькі мая вучоба.

Дзе ты трэніраваўся?

Усё пачалося на вуліцы з сябрамі. Праз некалькі год я здаў тэсты ў спартыўнай акадэміі «Каджы», дзе атрымаў сапраўдную футбольную адукацыю.

Любімы футбаліст дзяцінства?

Нікаля Нкулу і Серхіа Рамас.

Любімы футбольны клуб?

«Рэал Мадрыд».

Якую музыку слухаеш?

На самой справе, слухаю музыку практычна любога стылю, ад амерыканскага рэпу да афрыканскай, а часам і рускай музыкі: Ягор Крыд, HammAli & Navai і г.д. Пачаў слухаць музыку на рускай мове з тых часоў, як трохі пажыў ў Пінску.

3 лепшыя фільмы ад Крысціяна Інтсоена:

«Пісьменнікі свабоды», «Я-чацвёрты», «Вялікі ураўняльнік».

Лепшы адпачынак для цябе гэта ...?

Быць з сям'ёй.

Хто твой галоўны заўзятар?

Мой бацька – мой самы вялікі прыхільнік.

Наколькі ты патрабавальны да сябе?

Я не патрабавальны.

Самы яркі ўспамін з футбольнай кар'еры?

Перамога маёй каманды над камандай майго бацькі. Быў тады вельмі шчаслівы, а яшчэ бацька пачаў у мяне верыць па-сапраўднаму.

Калі ўпершыню пачуў пра «Крумкачоў»?

Праз некаторы час пасля прыезду ў Беларусь.

Чаму вырашыў перайсці да нас?

Чуў, што «Крумкачы» – легендарная каманда, таму мне захацелася выступаць за яе.

Па якім прынцыпе выбіраў нумар?

Для мяне нумар не мае значэння. Але з дзяцінства мне падабаўся нумар 3, таму што я каталік і веру ў Святую Тройцу. Але, на самой справе, гэта проста дзіцячыя думкі :)

Чым «Крумкачы» адрозніваюцца ад іншых клубаў?

З першага дня адчуў цёплы прыём, ніякай дыскрымінацыі. У распранальні вельмі крутая атмасфера, якую ствараюць таварышы па камандзе, трэнер і ўвесь персанал, ён цудоўны. Таксама ў клуба класныя заўзятары.

Якую мэту паставіў на наступны сезон?

Мая мэта – вывесці клуб на самы высокі ўзровень.

Пра што марыш?

Мару пра выдатную кар'еру.

Што хацеў бы перадаць нашым заўзятарам?

Хачу радаваць вас прыгожым камандным футболам і перамогамі!

Аўтар галевой перадачы ў матчы супраць «Смаргоні» Уладзіслаў Завадскі пракаментаваў апошнюю гульню, а таксама расказаў, якіх падколаў можна чакаць ад Філіпа Рудзіка.

— Якія адчуванні ад гульні? Якую ўстаноўку даваў трэнер перад матчам?

Адчуванні добрыя. У першую чаргу, ўстаноўка была сыграць на нуль - нам гэта ўдалося. Да таго ж, забілі. Лічу, што выйграваць у перадсезонні — гэта важна. Так выпрацоўваецца «дух пераможцы». Маглі, вядома, забіваць яшчэ. Забей 2-3 — гульню ўжо можна было б заканчваць спакойна.

— Як адчуваеш сябе ў камандзе на поле і за яго межамі?

Усё падабаецца, трэнер тлумачыць, дае ўстаноўкі перад гульнёй, каму што рабіць. Калі я буду выконваць усё, што кажа Сяргей Казіміравіч і каманда будзе выйграваць, то ўсё будзе выдатна.

— Сённяшнюю трансляцыю глядзела шмат еўрапейцаў і не выключана, што гульню бачыў які-небудзь замежны менеджэр. Што будзеш рабіць, калі паступіць прапанова з ангельскага клуба 4-й ці 5-й лігі Англіі? :)

Калі паступіць прапанова — можна будзе падумаць. Я лічу, тое, што робіць клуб, — напрыклад, трансляцыі на замежнай мове — гэта вялікі плюс не толькі для нашай каманды, але і для беларускага футболу ў цэлым.

— Хто галоўны жартаўнік у камандзе?

Усе ведаюць, што гэта Філіп Рудзік. Ён самы гарэзны. А так, сяброўская атмасфера, нават калі і бываюць нейкія сутычкі — гэта рабочы працэс, без гэтага ніяк.

— Падколваў ужо цябе Рудзік?

Так. Я лічу, гэта нармальна. Мы з ім паўгады былі ў «Гарадзеі» я ўжо прывык ?

— Самы жорсткі падкол ад Рудзіка?

Самы жорсткі я казаць не буду, няхай гэта застанецца паміж намі.

— Добра, тады які можаш распавесці?

Пакінеш у машыне фортку адкрытую — можа галінак накідаць, шчоткі падняць…

Нападающий "Крумкачоў" Николай Зенько прокомментировал итоги матча со "Сморгонью" (1:0), а также оценил атмосферу на стадионе и поддержку болельщиков.

 

Контакты

 

Подписывайся на нас

 

Copyright©
ООО "НФК Крумкачы"
Сайт разработан hi-tag.com