Сябры, прыйшоў час падводзіць вынікі галасавання за лагатып «Крумкачоў»! Гэта быў цяжкі выбар, але большасць нашай аўдыторыі прагаласавала менавіта за новы сучасны лагатып.
Час не стаіць на месцы: змяняецца грамадства, змяняецца футбол, таму, змяняемся і мы. Нязменнай застаецца толькі наша адданасць традыцыям – таму, класічная эмблема заўсёды застанецца ў нашых сэрцах і на нашых трыбунах. Дзякуй усім, хто прымаў удзел у галасаванні, спадзяемся, што новы лагатып прынясе нам поспехі ў новым сезоне, і разам з ім мы перойдзем на новы яскравы этап нашай годнай гісторыі!
P.S. На працягу некалькіх дзён дызайнер можа дапрацаваць некаторыя дэталі.
