Расейскi форвард Iлля Дзерабера падпісаў кантракт з "Крумкачамi". Пагадненне з 21-гадовым футбалістам разлічана да канца сезона.
Iлля — выхаванец ФК "Краснадар". Вiтаем у камандзе i жадаем поспехаў у сезоне!
Расейскi форвард Iлля Дзерабера падпісаў кантракт з "Крумкачамi". Пагадненне з 21-гадовым футбалістам разлічана да канца сезона.
Iлля — выхаванец ФК "Краснадар". Вiтаем у камандзе i жадаем поспехаў у сезоне!
Пётр Згурскі будзе гуляць за "Крумкачы". Футбаліст арандаваны ў "Гомеля" да канца сезону.
Малады нападаючы (2001 г.н.) з'яўляецца выхаванцам гомельскага футболу (1 гульня за асноўны склад "Гомеля", 15 гульняў і 8 мячоў за дубль у мінулым сезоне).
Пётр ўжо паспеў вызначыцца і за "Крумкачы! ў таварыскім матчы са "Спутнiкам" (3:1).
А яшчэ Згурскі выклікаўся ў юніёрскую зборную Беларусі. Вітаем, Пётр!
Сяргей Казека падпісаў кантракт з "Крумкачамі" да канца сезона!
Дасведчаны паўабаронца, які ў свой час гуляў за "Гомель" супраць "Ліверпуля", уладальнік Суперкубка Беларусі і двухразовы пераможца Кубка Беларусі. Гэта ўсё ён — вітаем!
Сяргей Лынько падпiсаў кантракт з "Крумкачамi" да канца сезона.
30-ці гадовы футбаліст можа гуляць амаль на любой пазіцыі, ад абаронцы да форварда. Згуляў больш 100 матчаў за "Іслач", разам з якой здабыў бронзавыя медалі Кубку рэгіёнаў УЕФА і выйшаў у вышэйшую лігу. Вітаем, Сяргей!
Абаронца Раман Гаеў, які выступаў за "Крумкачы" у сезоне-2015 і разам з камандай заваёўваў пуцёўку ў вышэйшую лігу, вярнуўся ў наш клуб! Кантракт з футбалістам падпісаны да канца гэтага сезона.
Вітаем Рамана ў дружных шэрагах "крумкачоў" і жадаем ляцець высока, глядзець далёка!
Copyright©
ООО "НФК Крумкачы"
Сайт разработан hi-tag.com